BE RU EN

Расійскія хакеры атакавалі краіны НАТА і Балканы

  • 16.04.2026, 18:35

Але дапусцілі памылку.

Хакерская групоўка Fancy Bear, звязаная з ваеннай разведкай РФ, узламала больш за 280 уліковых запісаў электроннай пошты, нанёсшы істотную шкоду дзяржаўным і ваенным установам краін НАТА і Балканаў. Пра гэта гаворыцца у даследаванні ўкраінскага Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі.

Маштаб кампаніі ўдалося раскрыць дзякуючы памылцы саміх хакераў, якія пакінулі даныя пра свае аперацыі на адкрытым серверы. Гэта дало даследчыкам унікальную магчымасць прааналізаваць метады працы ГРУ ў частцы ажыццяўлення імі маніторынгу абаронных магчымасцяў еўрапейскіх дзяржаў.

«Расійская кіберпагроза па-ранейшаму ўяўляе сабой сур'ёзны выклік для калектыўнай бяспекі, бо Крэмль працягвае выкарыстоўваць лічбавыя інструменты для дэстабілізацыі і ўплыву на дзеянні як партнёраў, так і апанентаў», — пішуць у ЦПД.

Апошнія навіны