Месі купіў іспанскі клуб
- 16.04.2026, 19:44
Каманда гуляе ў пятым дывізіёне.
Васьміразовы ўладальнік «Залатога мяча» Ліянэль Месі стаў новым уладальнікам каталонскага клуба «Корнелья» з Баш-Льобрегата ў правінцыі Барселона, паведамляецца на сайце каманды.
Каманда гуляе ў пятым дывізіёне іспанскага футболу (Tercera RFEF) і вядомая сваёй акадэміяй.
У розныя гады за яе гулялі брамнік «Арсенала» і зборнай Іспаніі Давід Рая, шматгадовы аднаклубнік Месі Жорды Альба, экс-нападнік зборнай Сенегала Кейта Бальдэ, футбаліст «Барселоны» Жэрар Мартын і іншыя.
У студзені Дані Алвес, які саступае па колькасці трафеяў за кар’еру толькі Месі, стаў саўладальнікам партугальскага «Сан‑Жуан‑де‑Вер» з трэцяй лігі, а ў лютым Крыштыяну Раналду набыў 25% акцый іспанскай «Альмерыі», якая выступае ў другім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі (Сегундзе).