Politico: Германія гатовая размінаваць Армузскі праліў
- 16.04.2026, 22:54
Але ёсць умовы.
Германія заявіла, што гатовая накіраваць у Армузскі праліў свае тральшчыкі для размінавання, але толькі пры строгіх умовах.
Пра гэта паведамляе Politico.
Выданне піша, што гэтае пытанне плануюць абмеркаваць у пятніцу, 17 красавіка, у Парыжы, дзе канцлер Германіі Фрыдрых Мерц сустрэнецца з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, прэм'ер-міністрамі Вялікабрытаніі Кірам Стармерам і Італіі Джорджай Мелоні.
Прадстаўнік нямецкага ўрада паведаміў, што федэральны ўрад «гатовы зрабіць свой уклад у забеспячэнне свабоды судаходства». Паводле яго слоў, гэта можа ўключаць «размінаванне або марскую выведку».
Мерц адзначыў, што Германія «у прынцыпе гатовая» дапамагчы ў забеспячэнні бяспекі марскіх шляхоў, але толькі пры строгіх умовах.
Да іх адносяцца стабільнае спыненне агню, мандат у межах сістэмы калектыўнай бяспекі — «пажадана ад ААН» — і афіцыйнае ўхваленне як федэральным урадам, так і Бундэстагам. Мерц падкрэсліў, што Берлін па-ранейшаму «далёкі» ад такога рашэння.