BE RU EN

Беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць РФ

  • 17.04.2026, 9:26

Самалёты не могуць прызямліцца ў аэрапорце Пулкава.

У ноч на пятніцу, 17 красавіка, беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць РФ, дзе знаходзяцца парты Прыморск і Усць-Луга, піша nv.ua.

Пра гэта заявіў губернатар Ленінградскай вобласці РФ Аляксандр Драздзенка.

Ён сцвярджае, што супрацьпаветраная абарона «збіла» 12 дронаў.

Губернатар паведаміў, што ў Ламаносаўскім раёне ў выніку «падзення БПЛА» пашкоджаны транспартны сродак і вокны будынка, а ў Выбаргскім раёне зафіксаваныя «падзенні абломкаў» беспілотнікаў.

Паводле яго слоў, пацярпелых у выніку ўдару няма.

Telegram-канал Shot піша, што пяць самалётаў не могуць прызямліцца ў аэрапорце Пулкава з-за атакі дронаў на Ленінградскую вобласць.

Больш за 20 рэйсаў на вылет і пасадку былі адмененыя або затрыманыя ў аэрапорце, адзначае паблік.

Апошнія навіны