BE RU EN

Школа запатрабавала білеты ад вучня, які прапускае ўрокі з-за паездкі

  • 17.04.2026, 13:08

Бацькі абурыліся.

Сям'я беларусаў збіралася паехаць на адпачынак разам з дзіцем, у якога цяпер ідуць заняткі, — у школе запатрабавалі пацвярджанні ў выглядзе білетаў і іншых дакументаў. Сітуацыю пракаментавалі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных.

Паводле інфармацыі цэнтра, бацькі падалі на імя дырэктара школы заяву з просьбай вызваліць дзіця ад урокаў на час паездкі. Аднак у навучальнай установе папрасілі удакладніць месца адпачынку, а таксама далучыць копіі білетаў і іншыя дакументы, што пацвярджаюць паездку.

У ведамстве адзначылі, што такія патрабаванні непраўамерныя. Паводле закона абавязковай формы заявы аб вызваленні вучня ад заняткаў і патрабаванняў да яе зместу проста не існуе. Таксама бацькі не абавязаныя прыкладаць дакументы, якія пацвярджаюць прычыну адсутнасці дзіцяці.

Як патлумачылі спецыялісты, законны прадстаўнік сам вызначае, які аб’ём інфармацыі паведамляць школе. Калі ў заяве пазначана толькі, што дзіця будзе адсутнічаць з-за сямейнай паездкі, патрабаваць адрас адпачынку, маршрут, білеты або іншыя пацвярджэнні навучальная ўстанова не мае права, бо такія звесткі лічацца лішнімі.

Апошнія навіны