BE RU EN

Беларусы з-за Лукашэнкі сутыкнуцца з яшчэ адным фінансавым абмежаваннем у ЕС

  • 17.04.2026, 13:25

Ужо з 21 красавіка.

«Белгазпромбанк» папярэдзіў кліентаў, што з 21 красавіка гэтага года будуць недаступныя аперацыі з яго карткамі Mastercard на тэрыторыі краін Еўрапейскага саюза.

Як удакладняе банк, з 21 красавіка будуць недаступныя ў тым ліку аперацыі ў інтэрнэт-крамах, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі ЕС.

«Працаздольнасць картак Mastercard «Белгазпромбанка» на тэрыторыі Беларусі, а таксама па-за яе межамі (за выключэннем краін ЕС) захоўваецца без змяненняў», — паведаміла фінансавая ўстанова.

Апошнія навіны