BE RU EN

Орбан прызнаў сваю адказнасць за правал «Фідэс» на выбарах

  • 17.04.2026, 13:56

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны прызнаў, што пасланне да выбарцаў яго апанента Пэтэра Мад’яра было мацнейшае.

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан у сваім першым пасля паразы на выбарах інтэрв’ю заявіў, што прызнае сваю поўную адказнасць за вынік, які перавёў яго партыю «Фідэс» у апазіцыю.

Пра гэта піша (24.hu https://24.hu/belfold/2026/04/16/orban-viktor-interju-vereseg/).

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны прызнаў, што пасланне да выбарцаў яго апанента, лідэра «Цісы» Пэтэра Мад’яра, было мацнейшае, чым у «Фідэс», таму яго палітычная сіла і прайграла выбары.

На пытанне журналіста, ці прадбачыў ён сваю паразу, Орбан адказаў, што быў упэўнены ў перамозе сваёй партыі.

«Калі б я гэта ўбачыў, я б не вёў такую кампанію. Я думаў, што мы пераможам... Гэта параза вельмі балючая, бо ўсе аддалі ўсё, што маглі», – сказаў ён праўрадаваму медыя Patriota.

Кіраўнік урада Вугоршчыны таксама заявіў, што гэтая «палітычная эра ў Вугоршчыне скончылася», але даў зразумець, што не сыдзе з пасады лідэра партыі.

Орбан сказаў, што параза патрабуе поўнага абнаўлення «Фідэс» і ўвогуле правых сіл, анансаваўшы рэарганізацыю кіраўніцтва партыі і яе прадстаўніцтва ў парламенце. Партыйны сход «Фідэс» запланаваны на 28 красавіка.

«Калі мая партыя скажа мне сядзець у заднім радзе, я гэта зраблю... Калі яны скажуць мне вывесці каманду на поле, я гэта зраблю», – дадаў Орбан.

Апошнія навіны