Венгрыя пачне падрыхтоўку да пераходу на еўра
- 17.04.2026, 15:36
Тэрмін уступлення ў еўразону — 2030 год.
Пераможцы на парламенцкіх выбарах у Венгрыі ставяць адной з мэт падрыхтаваць краіну да ўступлення ў еўразону. Пра гэта заявіў адказны за фінансавыя пытанні ў «Цісе» Андраш Карман, піша «Еўрапейская праўда».
Палітык адзначыў, што партыя з прыходам да ўлады ацэніць фінансавае становішча краіны і правядзе кансультацыі, пасля чаго будзе вызначаная мэтавая дата для ўступлення ў еўразону. На яго думку, умовы для гэтага можна стварыць да 2030 года, але пры больш спрыяльным сцэнары — нават хутчэй.
Адным з фактараў Карман назваў стабільнасць цэн, але адзначыў, што гэтага не хочуць дасягаць шляхам дзяржаўнага рэгулявання, бо гэта супярэчыць прынцыпам нармальнай рыначнай эканомікі.
Нагадаем, апошняй да еўразоны далучылася Балгарыя, дзе еўра ўвайшло ў абарачэнне разам з нацыянальнай валютай — львом — з 1 студзеня 2026 года; з 1 лютага разлікі канчаткова перайшлі на еўра.
17 красавіка ў Будапешт прыязджае дэлегацыя Еўракамісіі, каб абмеркаваць з прадстаўнікамі «Цісы» ўмовы разблакавання еўрапейскіх сродкаў для Венгрыі. У тым ліку абмяркуюць сітуацыю з крэдытам ЕС на 90 млрд еўра для Украіны, які дагэтуль быў заблакаваны з-за вета Орбана.