Дэбютаваў самы танны электрамабіль Nissan
- 17.04.2026, 15:52
Кошт $15 500 і багатая камплектацыя.
Электрамабіль Nissan Sakura прайшоў мадэрнізацыю, і яго ўжо пачалі прадаваць на японскім рынку па цане ад 2 448 600 да 2 998 600 ен ($15 500 — 18 800). Падрабязнасці навінкі раскрыў на сайце Nissan.
Nissan Sakura з'яўляецца мініятурным кей-карам — субкампактным гарадскім аўто даўжынёй усяго 3,4 м. У яго невялікі высокі капот і кароткія звісы кузава.
Новы Nissan Sakura пазнаецца па пярэдняй частцы ў духу старэйшага брата Leaf, а таксама па змененых бамперах. Акрамя таго, для аўто прапануюць двухкаляровую афарбоўку і дэкор залатністага колеру.
У салоне Nissan Sakura 2026 без змяненняў засталіся два экраны на пярэдняй панэлі і сэнсарныя кнопкі, але ўсталявалі дадатковыя падстаўкі для кубкаў і разеткі. Хэтчбэк разлічаны на чатырох чалавек і мае 107-літровы багажнік.
Камплектацыя Nissan Sakura пашырана — у базавай версіі цяпер ёсць бясключавы доступ, клімат-кантроль і камера задняга віду, а ў топавым варыянце ўсталяваныя камеры кругавога агляду і паркавальны аўтапілот.
Танны электрамабіль Nissan Sakura захаваў матор магутнасцю 64 к.с. і батарэю ёмістасцю 20 кВт∙г. Ён здольны развіваць 130 км/г і мае хадовы запас 180 км. Хуткая зарадка да 80% займае 40 хвілін, таксама ёсць рэжым павэрбанка.