Іран адкрыў Армузскі праліў
- 17.04.2026, 16:12
Праход у водах дазволены ўсім суднам.
Іран сёння, 17 красавіка, адкрыў Армузскі праліў для ўсіх камерцыйных суднаў.
Аб гэтым паведаміў міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы у сацсетцы Х.
- У адпаведнасці з пагадненнем аб спыненні агню ў Ліване, праход для ўсіх камерцыйных суднаў праз Армузскі праліў абвяшчаецца цалкам адкрытым на астатні перыяд спынення агню па ўзгодненым маршруце, як ужо было абвешчана Арганізацыяй партоў і мараплаўства Ісламскай Рэспублікі Іран, - напісаў Арагчы.
Варта адзначыць, што ўчора СМІ паведамлялі, што Іран разглядае магчымасць дазволіць суднам бесперашкодна праходзіць праз аманскую частку Армузскага праліву ў межах перамоў з ЗША.
Аднак гэта нібыта магчыма толькі пры ўмове дасягнення пагаднення аб прадухіленні аднаўлення канфлікту.