BE RU EN

У сеціве паказалі, як будзе выглядаць новы смартфон Samsung з шырокім экранам

  • 17.04.2026, 17:11

Яго выпусцяць летам.

Вядомы інсайдар Ice universe апублікаваў у X выяву «шырокага» смартфона Samsung Galaxy Z Fold 8 Wide, які будзе канкураваць са складным iPhone. Упершыню пра яго стала вядома ў снежні 2025 года.

Паводле чутак, кампанія рыхтуе заўважныя змены ў дызайне лінейкі, зрабіўшы смартфон больш шырокім. Галоўнае адрозненне — павялічаная шырыня корпуса і вонкавага дысплея.

Паводле папярэдніх звестак, смартфон абсталююць 5,4-цалевым вонкавым экранам і 7,6-цалевым гнуткім экранам унутры. Хаця дыяганаль апынецца крыху меншай, чым у звычайнага Fold'а, павялічаная шырыня корпуса можа гэта кампенсаваць і зрабіць прыладу зручнейшай у паўсядзённых задачах.

Што да характарыстык, чакаецца флагманская начынка: чып Snapdragon 8 Elite Gen 5, да 16 ГБ аператыўнай памяці і батарэя ёмістасцю 5000 мАч з зарадкай да 45 Вт. У адрозненне ад Fold, у ім, судзячы па выяве, не будзе трэцяй камеры.

Паводле чутак, падобным будзе і складаны iPhone, які выйдзе восенню.

Апошнія навіны