BE RU EN

Новы рэкорд: украінскі пілот кіраваў дронам, знаходзячыся за мяжой

  • 17.04.2026, 17:36

Гэта стала магчымым дзякуючы новай тэхналогіі.

Украінская кампанія-вытворца дронаў «Дзікія Шэршні» заявіла пра новы рэкорд адлегласці, з якой удалося кіраваць беспілотнікам. Пілот, які знаходзіўся за мяжой, кіраваў БПЛА на адлегласці 2000 кіламетраў ад сябе. Пра дасягненне кампанія паведаміла ў сваіх сацсетках.

Што вядома пра гістарычны запуск дрона?

«Дзікія шэршні» паведамілі, што запуск на рэкордную адлегласць стаў магчымым дзякуючы выкарыстанню найноўшай тэхналогіі Hornet Vision Ctrl, якая таксама з'яўляецца ўкраінскай інавацыяй. Гэта ж кампанія нядаўна паведаміла, што распрацавала тэхналогію дыстанцыйнага кіравання сваімі STING — перахопнікамі варожых БПЛА. Яна ўжо прайшла шматмесячнае выпрабаванне ў баявых умовах і прадэманстравала высокую эфектыўнасць прымянення.

У планах у «Дзікіх шэршняў» масавае выкарыстанне тэхналогіі, якая дазволіць экіпажам кантраляваць значна большыя ўчасткі фронту. У кампаніі абяцалі павелічэнне эфектыўнасці да 5 разоў. Замест 20 кіламетраў — да 100. Аднак, як высветлілася, яна дазваляе ажыццяўляць запускі і на большыя адлегласці.

«Мы ўжо пачалі масавае разгортванне HORNET VISION Ctrl. Менавіта гэта раней дазволіла Раману «Халку» з падраздзялення BULAVA знішчыць два «шахеды» на адлегласці 500 кіламетраў», — напісалі «Дзікія шэршні» ў сваіх сацсетках.

Кампанія называла тое дасягненне абсалютным рэкордам, а ўжо праз месяц перасягнула яго.

Апошнія навіны