За суткі украінскія дроны паразілі 1835 мэтаў расіян
- 17.04.2026, 17:47
Чвэрць з іх — беспілотнікі.
За суткі падраздзяленнямі групоўкі Сіл беспілотных сістэм паражана або знішчана 1835 мэтаў праціўніка, гаворыцца ў паведамленні СБС.
Сярод паражаных мэт — 427 чалавек асабовага складу, з якіх 218 — ліквідаваныя.
Таксама пад удары беспілотнікаў трапіла варожая тэхніка. Паражаныя 89 пунктаў запуску дронаў, 4 зенітныя ракетныя комплексы, 5 танкаў, 29 артылерыйскіх сістэм, 81 адзінка аўтамабільнай тэхнікі, 51 матацыкл.
Падбіты 452 беспілотныя лятальныя апараты праціўніка тыпаў «коптар» і «крыло».
З пачатку красавіка падраздзяленнямі СБС паражана 21857 мэтаў праціўніка, з іх 5267 — асабовы склад.