BE RU EN

У Беларусі абвешчаны прызыў афіцэраў запасу

  • 17.04.2026, 18:06

Рэжым рыхтуе мабілізацыйны рэзерв пад выглядам «планавых мерапрыемстваў».

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу.

У 2026 годзе прадугледжваецца прызваць у Узброеныя Сілы і органы памежнай службы мужчын ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.

«Мерапрыемствы, прадугледжаныя дадзеным дакументам, праводзяцца Узброенымі Сіламі штогод на планавай аснове», — удакладнілі ў прэс-службе.

Чакаецца, што рэалізацыя ўказа дазволіць павысіць узровень укамплектаванасці першасных вайсковых пасад афіцэрскага складу і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.

Апошнія навіны