Буданаў назваў сцэнар вызвалення Прыднястроўя
- 17.04.2026, 18:48
Кантроль над рэгіёнам магчымы толькі сілай.
Расія занепакоеная бяспекай свайго ваеннага кантынгенту ў Прыднястроўі і спрабуе яго ўзмацніць. Пра гэта ў інтэрв'ю YouTube-каналу «Маленькая Страна» расказаў кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў.
Паводле звестак украінскай разведкі, расійскае камандаванне працягвае разглядаць магчымасць актывізацыі сваіх дзеянняў у гэтым рэгіёне.
«Я б назваў гэта вайной страхаў. Расіяне баяцца за свой кантынгент і хочуць прыняць хаця б нейкія меры, каб яго неяк узмацніць, каб ён быў гатовы неяк рэагаваць, калі з ім нешта здарыцца», — сказаў ён.
Буданаў адзначыў, што Украіна ўважліва сочыць за сітуацыяй і гатовая рэагаваць на магчымыя пагрозы, падкрэсліўшы, што гэта адпавядае стандартнай вайсковай практыцы.
Ён таксама ахарактарызаваў расійскае ўгрупаванне ў непрызнаным Прыднястроўі як слабае і выказаў меркаванне, што Расія больш занепакоеная яго станам, чым мае рэальныя магчымасці для ўзмацнення.
У той жа час ён усумніўся, што ўсталяванне кантролю над Прыднястроўем магчыма без баявых дзеянняў.
«Без адзінага стрэлу? Я, напрыклад, у гэта не веру. Калі паставіць пытанне, ці зможам мы гэта зрабіць? Так, зможам, са стрэламі, але зможам. Аднак я лічу, што гэта — заўчаснае пытанне», — сказаў Буданаў.