BE RU EN

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

  • 17.04.2026, 19:56

Украіна папярэдзіла пра наступствы ўдзелу ў вайне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра даклад, які яму зрабіў галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі. Пры гэтым ён адзначыў, што расіяне спрабуюць «правесці перагрупоўку сіл — найверагодней, з мэтай кампенсаваць дэфіцыт асабовага складу». У сувязі з гэтым узнікае і беларускі аспект.

«У сувязі з гэтым становіцца больш відавочна, дзеля чаго на тэрыторыі Беларусі павысілі актыўнасць узброеных сіл.

Паводле звестак разведкі, на мяжы Беларусі вядзецца будаўніцтва дарог у бок тэрыторыі Украіны і наладжванне артылерыйскіх пазіцый. Лічым, што Расія чарговы раз будзе спрабаваць уцягнуць у сваю вайну Беларусь.

Даручыў праз адпаведныя каналы папярэдзіць фактычнае кіраўніцтва Беларусі адносна гатоўнасці Украіны абараняць сваю зямлю і незалежнасць. Характар і наступствы нядаўніх падзей у Венесуэле павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак», — заявіў Зяленскі.

Апошнія навіны