На мяжы Беларусі працуе ваўчыца
- 17.04.2026, 21:28
Незвычайнага «супрацоўніка» заўважылі ў пункце пропуску «Беняконы».
На пасту ў пункце пропуску «Беняконы» можна заўважыць незвычайнага «супрацоўніка» — ваўчыцу. Відэа з жывёлай апублікавалі ў Telegram-канале «Беларусь сегодня».
Клічуць «работніцу» Стэла. І ваўчыца яна толькі напалову. Яе парода — вольфхунд, або чэхаславацкі влчак.
Тым не менш паводзіны Стэлы заўважна адрозніваюцца ад іншых сабак, задзейнічаных на КПП.
Напрыклад, у моманты, калі сабакі спяшаюцца абнюхаць ці облаяць чалавека, Стэла ацэньвае яго сур'ёзным і ўпэўненым позіркам.
Акрамя таго, дрэсіраваць такіх жывёл складаней, бо іх інтэлект вышэйшы, чым у большасці звычайных сабак, а паводзіны патрабуюць асаблівага падыходу.