BE RU EN

Беларус паехаў на заробкі ў Расію і знік

  • 17.04.2026, 21:45

З лютага пра яго няма ніякіх звестак.

Беларус Мікалай Заяц, які паехаў на заробкі ў Расію, знік у Маскве. Пра гэта паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Ангел».

Мікалаю Зайцу 55 гадоў, ён пражывае ў Кобрыне Брэсцкай вобласці. 4 студзеня гэтага года ён паехаў на заробкі ў Расію, там жыў у інтэрнаце ў Маскве (пасяленне Краснапахорскае).

13 лютага мужчына перастаў выходзіць на сувязь, у інтэрнаце не з'явіўся. Дагэтуль ягонае месцазнаходжанне не ўстаноўлена.

Прыкметы: рост 160 см, хударлявага целаскладу, вочы шэрыя, валасы сівыя.

Валанцёры просяць усіх, хто ведае нешта пра зніклага, патэлефанаваць па нумары 7733 (для ўсіх аператараў сувязі).

Апошнія навіны