BE RU EN

У ЗША таямнічым чынам знікаюць вучоныя, звязаныя з вывучэннем НЛА

  • 17.04.2026, 22:09

Некаторыя з іх мелі доступ да сакрэтнай інфармацыі.

У Злучаных Штатах нарастае непакой з-за серыі загадкавых смерцяў і знікненняў вучоных, звязаных з касмічнымі, ядзернымі і абароннымі даследаваннямі. Некаторыя з іх мелі доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі або былі датычныя да даследаванняў НЛА.

У ЗША за апошнія некалькі гадоў зафіксаваная серыя смерцяў і знікненняў вучоных, якія працавалі ў сферах, звязаных з касмічнымі праграмамі, ядзернымі тэхналогіямі і абароннымі распрацоўкамі, паведаміла Fox News.

З 2023 года як мінімум восем чалавек, пераважна звязаных з даследаваннямі космасу і ядзернай навукі, загінулі або зніклі бязвесна, некаторыя пры нявытлумачальных абставінах. Некаторыя мелі дачыненне да даследаванняў НЛА. Адказваючы ў сераду на пытанне Пітэра Дусі з Fox News пра гэтую тэндэнцыю, прэс-сакратарка Белага дома Каролін Лівітт заявіла, што адміністрацыя Трампа, верагодна, разгледзіць гэтае пытанне.

Майкл Дэвид Хикс

«Я не размаўляла з нашымі адпаведнымі ўстановамі з гэтай нагоды. Я абавязкова гэта зраблю, і мы прадаставім вам адказ. Калі гэта праўда, то, вядома, гэта тое, што, на маю думку, гэта ўрад і яго адміністрацыя палічаць патрэбным даследаваць. Таму дазвольце мне зрабіць гэта для вас», — сказала Лівітт.

Фрэнк Майвальд

Сярод зафіксаваных выпадкаў — смерць Майкла Дэвіда Гікса 30 ліпеня 2023 года, які працаваў у Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА і ўдзельнічаў у праектах, звязаных з даследаваннем астэроідаў і камет. Ён працаваў над праектам касмічнай праграмы «Тэст перанакіравання двайных астэроідаў» (DART), які быў скіраваны на разуменне фізічных уласцівасцяў астэроідаў і камет, а таксама на вызначэнне, ці можна іх перанакіроўваць у касмічнай прасторы.

Таксама 4 ліпеня 2024 года памёр Фрэнк Майвальд, яшчэ адзін вучоны з той жа ўстановы, які займаўся распрацоўкай інструментаў для будучых касмічных місій. Ён распрацаваў крытычна важны інструмент для праекта пад назвай Surface Biology and Geology (SBG) — Visible to Shortwave Infrared (VSWIR), будучай місіі НАСА па запуску спадарожніка ў космас і картографаванню Зямлі. Крыху больш як за год да смерці ён працаваў над праграмай, якая дапаможа астранаўтам падчас касмічных місій выяўляць прыкметы жыцця на іншых планетах, уключаючы спадарожнік Юпітэра Еўропу, спадарожнік Сатурна Энцэлад і карлікавую планету Цэрэру.

Моника Реза

Моніка Рэса знікла бязвесна 22 чэрвеня 2025 года падчас паходу на гары Вотэрман у Нацыянальным лесе Анхелес у Каліфорніі. Рэса таксама працавала ў Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА аэракасмічнай інжынеркай, узначальваючы Групу апрацоўкі матэрыялаў лабараторыі, якая засяроджваецца на распрацоўцы новых матэрыялаў і перадавых тэхналогій вырабу касмічных апаратаў, спецыялізуецца на масіўных металічных шклах і аддытыўнай вытворчасці металаў.

Меліса Касіяс знікла бязвесна 26 чэрвеня 2025 года. Яна працавала адміністрацыйнай асістэнткай у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі ў Нью-Мексіка, якая распрацоўвала ядзерную зброю для Манхэтэнскага праекта. У дзень знікнення яна занесла абед сваёй дачцэ, і больш яе ніхто не бачыў.

Мелисса Касиас

Энтані Чавес знік 8 мая 2025 года і таксама працаваў у Нацыянальнай лабараторыі Лос-Аламаса да выхаду на пенсію ў 2017 годзе. Апошні раз яго бачылі, калі ён выходзіў з уласнага дома ў Лос-Аламасе пешшу, замкнуўшы аўто на двары. Ён не ўзяў з сабой тэлефон, кашалёк ці ключы.

Стывен Гарсія знік бязвесна 28 жніўня 2025 года ў Альбукерку пасля таго, як выйшаў з дома пешшу, маючы пры сабе толькі пісталет. Ён працаваў у Канзас-Сіці, дзе распрацоўваецца большасць няядзерных кампанентаў, што выкарыстоўваюцца пры стварэнні ядзернай зброі. Ён меў допуск да сакрэтнай інфармацыі ўзроўню «цалкам сакрэтна».

Карл Грыльмайр быў вядомым вучоным у Цэнтры інфрачырвонай апрацоўкі і аналізу Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, які супрацоўнічае з Лабараторыяй рэактыўнага руху НАСА, забяспечваючы навуковае бачанне для максімізацыі адкрыццяў з дапамогай абсерваторый як у космасе, так і на Зямлі. Ён асабіста ўдзельнічаў у праектах касмічных тэлескопаў з НАСА. Яго застрэлілі каля ўласнага дома.

Энтони Чавес

Нарэшце, генерал-маёр ВПС у адстаўцы Уільям Ніл МакКасленд, які знік бязвесна 27 лютага 2026 года, быў былым камандзірам Даследчай лабараторыі ВПС і меў сувязі з Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыяй, як і Касіяс ды Гарсія. Паведамляецца, што ён валодаў звышсакрэтнай інфармацыяй пра НЛА. Ён таксама знік у Нью-Мексіка. Ён выйшаў з дому толькі з пісталетам, пакінуўшы тэлефон, ключы і акуляры.

Стивен Гарсия

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што некаторыя з гэтых вучоных працавалі над даследаваннем магчымых формаў жыцця па-за Зямлёй або над тэхналогіямі, звязанымі з касмічнымі палётамі. Такім чынам, цяпер ідзе гаворка пра шэраг асобных выпадкаў, якія могуць мець розныя прычыны, аднак іх колькасць і характар прымушаюць уважлівей прыгледзецца да сітуацыі.

Уильям Нил Маккасленд

Апошнія навіны