Памёр вядомы беларускі кінарэжысёр Вячаслаў Нікіфараў
- 18.04.2026, 6:53
Яму было 84 гады.
Пайшоў з жыцця вядомы савецкі і беларускі кінарэжысёр Вячаслаў Нікіфараў, паведаміла прэс-служба Міністэрства культуры.
Вячаслаў Нікіфараў памёр 17 красавіка. Яму было 84 гады.
«Яго яскравы, творчы шлях назаўсёды застанецца ўзорам для новых пакаленняў кінематаграфістаў. Памяць пра Вячаслава Аляксандравіча назаўсёды будзе жыць у сэрцах калег і гледачоў», — напісала ў сябе ў Facebook актрыса нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Таццяна Кірушчанка-Харужая.
Вячаслаў Нікіфараў працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», на кінастудыях Расіі. Фільмаграфія рэжысёра налічвае каля 30 фільмаў і тэлесерыялаў, сярод якіх «Зімародак», «Фруза», «Айцы і дзеці», «Дзяржаўная мяжа», «Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі» і іншыя.
У 2022 годзе Вячаслаў Нікіфараў быў узнагароджаны спецыяльным прызам «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве».