BE RU EN

Лукашэнка вырашыў пабудаваць «вежу Саўрона» каля Чарнобыля

  • 18.04.2026, 12:06

Афіцыйна — каб паказваць турыстам саркафаг ЧАЭС.

На тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Беларусі плануюць адкрыць аглядную вежу. З яе турысты змогуць убачыць той самы саркафаг Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) — ахоўнае збудаванне «Укрыццё», узведзенае над пацярпелым у аварыі 1986 года чацвёртым энергаблокам.

З тэрыторыі Беларусі чарнобыльскі саркафаг пры добрых пагодных умовах можна ўбачыць і цяпер. Для гэтага дастаткова падняцца на пажарную вежу. Аднак гэты аб’ект не прызначаны для наведвальнікаў, таму вырашылі выправіць сітуацыю.

Для лепшага агляду кіраўніцтва вырашыла абсталяваць спецыяльную аглядную пляцоўку для турыстаў. Яна будзе ўзвышацца больш чым на 5 метраў, да яе зробяць бяспечны пад’ём і абсталююць усім неабходным, а гасцям для лепшага агляду прапануюць біноклі. Пра праект у каментарыі БелТА распавёў дырэктар запаведніка Аляксей Цішковец.

Паводле яго слоў, будаўніцтва агляднай пляцоўкі ўжо вядзецца, і першыя турысты змогуць ёй скарыстацца ўжо гэтым летам, папярэдне — у чэрвені.

Паводле слоў Цішкоўца, пашыраючы такім чынам інфраструктуру Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, яго кіраўніцтву ўдаецца з кожным годам павялічваць колькасць турыстаў. Паводле афіцыйных дадзеных, толькі за 2025 год колькасць наведвальнікаў запаведніка вырасла больш чым на тысячу чалавек.

Апошнія навіны