У Мінску падлетак на самакаце ўрэзаўся ў таксі
- 18.04.2026, 14:59
Самакатчыка шпіталізавалі.
У Мінску вечарам 17 красавіка адбылося ДТЗ з удзелам падлетка на самакаце і аўтамабіля таксі. Пра гэта паведаміла сталічная ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 17-гадовы малады чалавек перасякаў рэгуляваны пешаходны пераход на дазвольны сігнал святлафора, не злезшы і не саступіўшы дарогу аўтамабілю BELGEE. У выніку адбылося сутыкненне.
Падлетка даставілі ў бальніцу для абследавання.
Судзячы па апублікаваных ДАІ кадрах, у аўтамабіля ў выніку аварыі было пашкоджана шкло. Іншыя абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.