BE RU EN

Стрэлака ў Кіеве ліквідавалі

  • 18.04.2026, 18:26

Колькасць ахвяр нападніка ўдакладняецца.

У Кіеве адбылася страляніна з захопам закладнікаў у адным з супермаркетаў. Нападнік быў ліквідаваны падчас штурму, праведзенага спецыяльным падраздзяленнем КОРД. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Паводле яго слоў, злачынец схаваўся ў краме, дзе ўзяў людзей у закладнікі і адкрыў агонь. Падчас спробы затрымання ён параніў паліцэйскага. Перад штурмам з ім спрабавалі весці перамовы, аднак гэта не дало выніку.

«Байцы спецназу КОРДа Нацпаліцыі правялі штурм крамы, дзе знаходзіўся злачынец. Той узяў людзей у закладнікі і страляў у паліцэйскага падчас затрымання. Колькасць ахвяр удакладняецца. Ёсць загінулыя і параненыя», — паведаміў Кліменка.

Паводле даных медыкаў, у выніку страляніны загінулі двое чалавек, яшчэ пяцёра атрымалі раненні, сярод іх дзіця — усе пацярпелыя шпіталізаваныя. Мэр Кіева Віталій Клічко удакладніў, што адзін з параненых — ахоўнік супермаркета, у якім адбыўся інцыдэнт.

Апошнія навіны