BE RU EN

Кіеўскі стралок раней ужо нападаў на людзей у супермаркеце

  • 19.04.2026, 8:52

У 2023 годзе ён учыніў бойку ў чарзе да касы.

Галасееўскі стралок Дзмітрый Васільчанкоў, які расстраляў людзей на вуліцах Кіева, некалькі гадоў таму ўчыніў бойку ў адным са сталічных супермаркетаў. Пра гэта паведамляе ТСН са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Журналістам удалося адшукаць мужчыну, які тады фігураваў у справе як пацярпелы. Менавіта ён распавёў падрабязнасці таго інцыдэнту.

«Гэта было ў 2023 годзе ў краме «АТБ» на ВДНХ у Кіеве. Я стаяў у чарзе ля касы. Гэты мужчына падышоў, стаў без чаргі перад мной і перад яшчэ некалькімі людзьмі. Ён пачаў прабіваць на касе свае тавары. Я зрабіў яму заўвагу, а ён пачаў накідвацца на мяне, лаяцца. Я пачаў запісваць гэта на відэа. Пасля гэтага ён выбіў тэлефон з маіх рук, пашкодзіў мне правую руку. Разбіў тэлефон. Усё гэта было зафіксавана на камерах «АТБ». Пасля было ўзбуджана крымінальная справа супраць гэтага мужчыны», – распавёў пацярпелы.

Паводле слоў суразмоўцы ТСН, падчас далейшых следчых дзеянняў Васільчанкоў «стараўся выглядаць добрым».

«Магчыма, ён яшчэ больш «паехаў дахам» пасля той сітуацыі», – адзначыў суразмоўца выдання.

Пацярпелы таксама перадаў журналістам відэа апісанай стычкі ў супермаркеце.

Апошнія навіны