Паліцыянты ўцяклі ад стральца падчас тэракту ў Кіеве
- 19.04.2026, 10:56
Міністр унутраных спраў Украіны даручыў правесці расследаванне.
У сетцы з'явілася відэа, на якім паліцыянты ўцяклі ад стральца падчас учорашняга тэракту ў Кіеве і пакінулі цывільных без абароны. Будзе праведзена службовае расследаванне.
Пра гэта паведаміў у Telegram міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.
На відэа, якое апублікавалі відавочцы ў сетцы, бачна, як патрульныя ўцякаюць, пачуўшы гукі страляніны.
Акрамя таго, паліцыянты пакінулі без абароны цывільных, у прыватнасці дзіцяці.
На відэа таксама бачна, як тэрарыст стрэліў у мужчыну, а непаўналетні хлопчык спрабаваў уцячы.
Кліменка ўжо адрэагаваў на інцыдэнт.
Міністр даў даручэнне кіраўніку Нацыянальнай паліцыі Украіны Івану Выгоўскаму правесці службовае расследаванне адносна дзеянняў паліцыянтаў падчас тэракту ў Кіеве і прадаставіць усю інфармацыю ў ДБР.
«Служыць і абараняць» — не проста лозунг. Ён павінен падмацоўвацца адпаведнымі прафесійнымі дзеяннямі. Асабліва — у крытычныя моманты, калі ад гэтага залежаць жыцці людзей», — падкрэсліў Кліменка.
Ён адзначыў, што вынікі і рашэнні службовага расследавання ў найкарацейшыя тэрміны будуць абнародаваныя Нацпаліцыяй.