BE RU EN

Трамп: Уіткоф і Кушнер будуць удзельнічаць у перамовах з Іранам

  • 19.04.2026, 16:53

Без Вэнса.

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф і зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер возьмуць удзел у перамовах з іранскім бокам у Ісламабадзе. Яны адбудуцца 20 красавіка ўвечары. Пра гэта Трамп заявіў у інтэрв’ю The New York Post.

«Стыў (Уіткоф) адправіцца туды заўтра ўвечары», — сказаў Трамп у тэлефоннай размове з Белага дома. Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс не будзе ўдзельнічаць у кантактах. На пытанне журналістаў, ці паедзе сам Дональд Трамп на перамовы, ён адказаў, што «хутчэй за ўсё, прыедзе пазней».

Падчас першага раўнду перамоваў у Ісламабадзе 11 красавіка амерыканская і іранская дэлегацыі не дасягнулі кампрамісу па ядзерных пытаннях і суднаходстве ў Армузскім праліве. Паміж бакамі да 21 красавіка дзейнічае перамір’е. Паводле звестак Axios, ЗША гатовыя аднавіць аперацыю супраць Ірана, «калі ў найбліжэйшы час не адбудзецца прарыў» у перамовах. Іранскае агенцтва Tasnim паведаміла, што ўлады рэспублікі пакуль не далі сваёй згоды на працяг перамоў.

Апошнія навіны