BE RU EN

Эстонія не пусціць самалёт Фіцо на парад Перамогі ў Маскву

  • 19.04.2026, 17:08

Улады Літвы і Латвіі таксама адмовіліся адкрыць свае паветраныя прасторы для яго палёту.

Эстонія адмовіла прэм’ер-міністру Славакіі Роберту Фіцо у дазволе на пралёт праз сваю паветраную прастору для візіту ў Маскву на парад Перамогі 9 мая.

«Мы забаранілі гэта летась, і той жа прынцып дзейнічае і цяпер», — заявіў кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна (цытата паводле прэс-службы ведамства).

Ён падкрэсліў, што Эстонія прытрымліваецца адзінага парадку выдачы дазволаў на пасадку і пралёт для краін ЕС і НАТА ў межах афіцыйных візітаў, але гэты парадак не распаўсюджваецца на выпадкі выкарыстання яе паветранай прасторы для палётаў у Расію.

Напярэдадні Фіцо заявіў, што ўлады Літвы і Латвіі адмовіліся адкрыць свае паветраныя прасторы для яго палёту ў Маскву на 9 мая.

Апошнія навіны