У Чарнігаве двое мужчын адкрылі агонь проста на вуліцы
- 19.04.2026, 17:48
Абышлося без пацярпелых.
Ва украінскім Чарнігаве 19 красавіка адбылася стральба. Пра гэта са спасылкай на рэгіянальныя СМІ паведаміла выданне «Новини.LIVE».
У паліцыі пацвердзілі, што затрымалі мужчыну са стартовым пісталетам.
«Паліцыя працуе на месцы здарэння ў Чарнігаве. Папярэдне вядома, што ў мужчыны на вуліцы канфіскавалі стартовы пісталет. Інфармацыя пра стральбу па дзецях не пацвярджаецца. Пацярпелых няма», — паведамілі праваахоўнікі.