У Беларусі прызываюць на службу афіцэраў запасу
- 19.04.2026, 19:09
Што адбываецца?
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу. Дакумент прадугледжвае, што ў 2026 годзе ў Узброеныя Сілы і органы пагранічнай службы будуць накіраваныя мужчыны ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу.
Паводле паведамлення Мінабароны, маецца на ўвазе грамадзяне, якія не праходзілі тэрміновую службу або службу ў рэзерве і не маюць права на адтэрміноўку.
Такія мерапрыемствы праводзяцца штогод і накіраваныя на павышэнне ўкамплектаванасці афіцэрскіх пасад, а таксама на фарміраванне мабілізацыйнага рэзерву.