Рэстаран Mak.by усё ж такі перайменаваў амерыкана
- 2.04.2026, 14:36
Як цяпер называецца кава?
Рэстаран Mak.by абраў новую назву для амерыкана пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі, які прапанаваў перайменаваць напой «у беларускі брэнд». Цяпер ён называецца «Наша кава», звярнуў увагу тэлеграм-канал «Мерзкі Кокабай».
«Ранак у Mak.by пачаўся з «Наша кава» замест амерыкана. Годна!» — напісаў аўтар, адзначыўшы, што каву ў рэстаране вараць з зерняў беларускай абсмажкі.
Судзячы па меню, «Нашу каву» ў установе можна набыць у двух аб’ёмах — сярэднім (300 мл) за 5,10 рубля і вялікім (400 мл) за 5,70.
Адзначым, іншыя напоі ў меню, у тым ліку капучына і латэ, не змянілі назваў.