Барысаўчанін гуляў па горадзе і падпальваў дамы
- 2.04.2026, 12:50
Мужчына дзейнічаў спантанна.
У Барысаве праваахоўнікі затрымалі мужчыну, якога падазраюць у серыі падпалаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Мінскага аблвыканкама.
Паводле звестак міліцыі, 35‑гадовы раней судзімы мясцовы жыхар можа быць датычны прынамсі да чатырох эпізодаў — падпалаў двух жылых дамоў і двух гаспадарчых пабудоў. Яго перамяшчэнні зафіксавалі камеры відэаназірання, дзякуючы чаму ўдалося ўстанавіць маршрут да месцаў здарэнняў.
Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына дзейнічаў спантанна: выбіраў аб’екты выпадковым чынам падчас прагулак па горадзе. Пасля падпалу ён адыходзіў на бяспечную адлегласць, назіраў за тым, што адбывалася, а затым хаваўся.
Падазраваны затрыманы. Па ўсіх выяўленых фактах узбуджаныя крымінальныя справы паводле артыкула аб наўмысным знішчэнні або пашкоджанні маёмасці шляхам падпалу.