Лекарка назвала найлепшы час для вячэры
- 2.04.2026, 13:01
Гэта ўплывае на якасць вашага сну.
Вячэра ў прамежку паміж 17:00 і 18:00 можа станоўча ўплываць на працу мазга і якасць сну. Пра гэта паведаміла дыетолаг, доктар EatingWell.
Паводле слоў эксперта, позні прыём ежы, асабліва калі ежа цяжкая і каларыйная, можа пагаршаць сон і негатыўна адбівацца на здароўі мазгу. Мун тлумачыць, што падчас сну мазг выконвае важную функцыю — ачышчаецца ад назапашаных за дзень таксічных рэчываў. Сярод іх — бэта-амілоід, бялок, звязаны з утварэннем паталагічных бляшак пры хваробе Альцгеймера.
«Калі чалавек есць занадта позна, гэта можа парушыць якасць сну і зрабіць працэс такой «ачысткі» менш эфектыўным. Акрамя таго, ранняя вячэра дапамагае пазбегнуць рэзкіх ваганняў узроўню цукру ў крыві перад сном. Такія скачкі могуць парушаць начны адпачынак і дадаткова нагрузваць арганізм», — растлумачыла медык.
Паводле слоў дыетолага, больш ранні прыём ежы можа спрыяць лепшаму аднаўленню мазга і падтрыманню кагнітыўных функцый у доўгатэрміновай перспектыве. Таму людзям, якія дбаюць пра здароўе нервовай сістэмы, варта звяртаць увагу не толькі на склад рацыёну, але і на час вячэрняга прыёму ежы.