BE RU EN

Мінінфарм прыпыніў ліцэнзію выдавецтва «Тэхналогія»

  • 2.04.2026, 14:01

Раней улады затрымлівалі дырэктара гэтай кампаніі.

У выдавецтва «Тэхналогія» прыпыненая ліцэнзія на распаўсюд друкаванай прадукцыі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі.

Фармальнай прычынай стала нібыта несвоечасовае паведамленне пра змяненне звестак, якія павінны ўносіцца ў Дзяржаўны рэестр.

У лютым «Тэхналогія», як і шэраг іншых незалежных выдавецтваў, падверглася ціску. Пасля гэтага кампанія абвясціла пра часовае прыпыненне сваёй дзейнасці. Дырэктар выдавецтва Вацлаў Багдановіч быў затрыманы разам з сям’ёй — жонкай і двума дачкамі. Пазней усіх адпусцілі, за выключэннем адной з дачок — Вікторыі Багдановіч.

Акрамя таго, нядаўна стала вядома пра затрыманне рэдактара выдавецтва Зміцера Санько, якому ўжо споўнілася 76 гадоў, прычым свой дзень нараджэння ён сустрэў за кратамі.

Апошнія навіны