BE RU EN

«Пластыкавая вуліца ў пластыкавым горадзе»

  • 2.04.2026, 16:17

Чаму мінская Зыбіцкая ўжо не тая?

Мінчукі абмяркоўваюць, чаму ў барах і кавярнях сталіцы стала менш наведвальнікаў. Гэтым разам размова ў Threads закранула знакамітую вуліцу Зыбіцкую ў цэнтры сталіцы. Адзін з карыстальнікаў сацсеткі спытаў, чаму яна «сціхае». Сайт Charter97.org прыводзіць найбольш папулярныя адказы:

— Маё ўражанне ад Зыбіцкай: прыехалі сябры з Масквы, спыталі, дзе можна ўначы патанцаваць, адзіная мая думка — Зыбіцкая. Ніколі там не была, хоць у Мінску з нараджэння. Ну падумала: паедзем туды, хоць сама пагляджу, што гэта за месца. Вынік: у першым жа бары ў мяне скралі ўлюбёную кофту! Больш я туды ні нагой.

— Бо часы невясёлыя.

— Пабудавалі пластыкавую вуліцу ў пластыкавым горадзе і здзіўляюцца. Вайб і традыцыі за грошы не купіш.

— Пасля 2020 шмат абмежаванняў і няма тых настрояў і вайбу. Моладзь сядзіць у тэлефоне, а не гуляе.

— Бо вайб «проста выйсці на Зыбіцкую» ужо не цягне сам па сабе — людзі пачалі выбіраць або камерныя месцы, або зразумелы «двіж». Калі ўсюды аднолькава дорага, пачынаеш быць больш разборлівы.

— Няма ідэяў і новых канцэпцый. Бары і рэстараны ператварыліся проста ў «налівайкі».

— У мяне працэнтаў 70 знаёмых з'ехалі.

Апошнія навіны