BE RU EN

Найгоршы сон Пуціна

  • Ягор Чэрнеў
  • 2.04.2026, 17:51

Апошнімі днямі Крэмль робіць дзіўныя рухі.

Апошнімі днямі на фоне знішчэння расійскіх партоў і НПЗ мы назіраем дзіўныя рухі з боку Крамля.

Падаецца, там упалі ў адчай пасля ваенных правалаў і няўдалых спроб зламаць нас праз амерыканцаў і цяпер звяртаюцца да свайго апошняга аргумента — магічных заклінанняў.

Адзін з такіх — ультыматум Украіне з патрабаваннем на працягу двух месяцаў вывесці нашы войскі з Данбаса, у адваротным выпадку наступныя ўмовы будуць горшыя.

Пры гэтым яго адразу агучваюць усе галоўныя спікеры Крамля на выпадак, калі іх не пачулі з першага разу.

Ад такога ўпалі ў ступар нават самыя ярыя «зэтнікі», якія сёння паступова становяцца галоўнай апазіцыяй Пуціну.

Бо ўсім зразумела, што рэальныя інструменты ў пуцінскага рэжыму вычарпаны, засталіся толькі словы. І гэта толькі падкрэслівае бяссілле і «імпатэнцыю» пуцінскага рэжыму.

Горш за тое (для Пуціна), на фоне паступовага згортвання амерыканскай дапамогі Украіне, канфліктаў ЗША з Еўропай і няўдалай кампаніі супраць Ірана інструменты ціску на нас губляе і Трамп. Карыстаючыся яго ж тэрміналогіяй, у нас «картаў» становіцца ўсё больш, а ў яго — усё менш.

А значыць, наогул становіцца незразумела, хто і як прымусіць Украіну да капітуляцыі ва ўмовах, калі ваенным шляхам перамагчы нас ужо немагчыма. Тым больш — на фоне росту нашых дальнабойных магчымасцяў.

Найгоршы сон Пуціна — калі яму давядзецца дамаўляцца пра мір не з ЗША, а наўпрост з намі і еўрапейцамі, прызнаваць нас роўнымі і ісці на нашыя ўмовы.

І яму давядзецца гэта зрабіць. Бо ніхто з Данбаса не выйдзе. Заклінанні Крамлю не дапамогуць.

Ягор Чэрнеў, «Фэйсбук»

Апошнія навіны