BE RU EN

Украінскія памежнікі збілі FPV-перахопнікамі 100 расійскіх дронаў

  • 2.04.2026, 18:02

Сярод паражаных мэтаў — найноўшая распрацоўка расіян.

Аператары дронаў памежнага падраздзялення «Фенікс» знішчылі 100 варожых беспілотнікаў у зоне сваёй адказнасці. Кадры баявой працы апублікаваныя ў Telegram-канале Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

FPV-перахопнікі паразілі БПЛА «Молния», Zala, Supercam, Orlan, а таксама найноўшую распрацоўку расійскіх вайскоўцаў — «Князь Вещий Олег».

Апошнія навіны