Трамп звольніў генеральнага пракурора ЗША Пэм Бонді
- 2.04.2026, 20:52
Прэзідэнт ЗША назваў прычыну.
Генеральны пракурор ЗША Пэм Бонді сыдзе ў адстаўку і пяройдзе ў прыватны сектар, заявіў у Truth Social прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Выконваючым абавязкі генеральнага пракурора стане яе намеснік Тод Бланш.
«Пэм Бонді — вялікая патрыётка Амерыкі і мой верны сябар, якая летась добрасумленна выконвала абавязкі майго генеральнага пракурора. Пэм зрабіла велізарную працу, курыруючы маштабнае падаўленне злачыннасці па ўсёй нашай краіне, у выніку чаго колькасць забойстваў упала да найніжэйшага ўзроўню з 1900 года. Мы любім Пэм», — напісаў ён.