BE RU EN

Зяленскі абвясціў пра новае пагадненне з Індыяй

  • 20.04.2026, 3:18

Падрабязнасці.

Украіна ўжо мае дамоўленасць аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі з Індыяй. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у вячэрнім відэазвароце 19 красавіка.

Ён дадаў, што незадоўга да запісу відэа яму далажыў пра кантакты з Нью-Дэлі перамоўнік ад Украіны, сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў. Дакументы па Індыі — на завяршальнай стадыі.

Паводле слоў Зяленскага, Умераў цяпер працуе з некалькімі краінамі — «будзе больш нашых дамоўленасцяў па бяспецы». Прэзідэнт падкрэсліў, што ў прыярытэце дзяржавы дагэтуль застаюцца армія, абараназдольнасць, у тым ліку і магчымасці супрацьпаветранай абароны (СПА).

Апошнія навіны