Зяленскі пра візіт прадстаўнікоў Трампа ў Кіеў: Гэта больш патрэбна ім, чым нам
- 21.04.2026, 6:02
Падрабязнасці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што не варта рабіць сенсацыю з магчымага візіту прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывена Уіткофа і Джарэда Кушнера у Кіеў, паколькі ўкраінскі бок рэгулярна падтрымлівае з імі кантакт.
Пра гэта Зяленскі сказаў у інтэрв’ю для тэлемарафону «Адзіныя навіны», поўная версія якога транслявалася ў панядзелак, 20 красавіка.
«Не трэба рабіць з візіту Джарэда і Уіткофа нейкай асаблівай сенсацыі, таму што мы з імі ў кантакце, па-першае. Другая гісторыя: я лічу, што іх прыезд патрэбны не нам, а ім. Чаму? Таму што гэта непавага — ездзіць у Маскву і не прыязджаць у Кіеў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама дадаў, што ўкраінскі бок можа праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі Трампа і ў іншых краінах.
«Мы ж не пра месца, мы ж пра вынік. Яны ў кантакце па тэлефоне, і па тэлефоне выяўляецца жаданне працягваць камунікацыю і перамовы», — адзначыў прэзідэнт.
14 красавіка Зяленскі заявіў, што Украіна яшчэ не атрымала пацверджання дакладнай даты візіту Стывена Уіткофа і Джарэда Кушнера, якія ўдзельнічаюць у перамовах аб спыненні вайны РФ супраць Украіны.
1 красавіка прэзідэнт Украіны прыняў удзел у перамовах з прадстаўнікамі ЗША, якія адбыліся ў відэфармаце. Украінскі бок таксама прадстаўляў сакратар РНБА Рустэм Умераў, амерыканскі — Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер.