Шведскія знішчальнікі перахапілі расійскія самалёты над Балтыйскім морам
- 21.04.2026, 15:06
Аперацыя была скаардынаваная з саюзнікамі па НАТА.
Знішчальнікі сістэмы хуткага рэагавання Швецыі перахапілі два расійскія стратэгічныя бамбавікі Ту-22М3 над Балтыйскім морам.
Самалёты былі выяўленыя каля 10:00 па мясцовым часе на паўночны ўсход ад вострава Готланд. Далей яны рухаліся ўздоўж мяжы паветранай прасторы рэгіёна, прайшлі ў напрамку вострава Борнгольм і пасля вярнуліся ў бок Расіі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Ваенна-паветраных Сіл Швецыі.
Расійскія бамбавікі суправаджаліся двума знішчальнікамі РФ, а аперацыя па перахопе была скаардынаваная з саюзнікамі па НАТА.