BE RU EN

У Расіі псіхічна хворы пяць гадоў быў дэпутатам і кіраваў падатковай палітыкай

  • 21.04.2026, 15:42

Але гэта не ўратавала яго ад турмы.

Жыхар Ніжняга Ноўгарада, імя якога не называецца, перамог на выбарах у абласную Думу ў 2020 годзе. Ён быў кандыдатам ад «Партыі Роста» і набраў 73% галасоў, паведамляе мясцовае выданне «Без формата».

Паводле слоў мясцовых жыхароў, ніякай працы не вёў, але ўдзельнічаў у пасяджэннях Думы, праводзіў прыёмы грамадзян у дзіцячым садку. Таксама быў дырэктарам ООО «Энергия», арганізаваў майнінгавую ферму, незаконна падключыўся да сетак і скраў электраэнергіі амаль на 30 млн рублёў.

У 2024 годзе ферму выявілі. Нягледзячы на крымінальную справу і пачаты суд, ён заставаўся дэпутатам, а ў 2025 годзе яго зноў дапусцілі да выбараў, якія ён прайграў. Борскі суд зрабіў працэс закрытым — высветлілася, што экс-дэпутат прызнаны неўменным.

Сёння яму вынеслі прысуд. Улады і калегі-дэпутаты, падаецца, гадамі не заўважалі яго неўменнасці.

Апошнія навіны