Зяленскі заявіў аб гатоўнасці нафтаправода «Дружба» да працы
- 21.04.2026, 18:12
Рамонт украінскага ўчастка нафтаправода завершаны.
Рамонт украінскага ўчастка нафтаправода «Дружба» завершаны, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Украіна выканала рамонтныя працы на ўчастку нафтаправода «Дружба» <...> Нафтаправод можа аднавіць сваю працу», — напісаў ён у тэлеграм-канале.
Як адзначыў Зяленскі, завяршэнне рамонтных прац на трубаправодзе было вызначана ў камунікацыі з Еўрапейскім саюзам.