Дым ад палаючага НПЗ у Туапсэ расцягнуўся на 300 км і дасягнуў Стаўрапаля
- 21.04.2026, 20:47
Відэа.
У сеціве з'явіліся кадры, на якіх відаць, што воблака дыму ад палаючага НПЗ у Туапсэ прасціраецца больш чым на 300 км і дасягнула Стаўрапаля.
Спадарожнікавы здымак NASA Worldview ад 21 красавіка зафіксаваў маштабнае задымленне ад рэзервуараў з нафтай.
Паводле даных «Радыё Свабода», шлейф дыму прасціраецца больш чым на 300 кіламетраў і дайшоў да Стаўрапаля.
Пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе працягваецца ўжо некалькі дзён.
Узгаранне адбылося пасля серыі атак у ноч на 19 красавіка: украінскія дроны двойчы цягам тыдня наносілі ўдары па НПЗ, а таксама па порце Туапсэ.
Улады Кубані пацвердзілі падзенне абломкаў беспілотніка паблізу марскога порта ў Ейску, аднак адмаўляюць факт узгарання.