BE RU EN

У Мінску можна будзе бясплатна і ананімна прайсці экспрэс-тэставанне на ВІЧ і гепатыт

  • 21.04.2026, 21:39

Вынік будзе ўжо праз 20 хвілін.

У Мінску пройдзе прафілактычная акцыя, падчас якой можна бясплатна і ананімна здаць экспрэс-тэст на ВІЧ і вірусныя гепатыты B і C, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Праверыць сябе можна будзе з 22 красавіка па 29 мая. Тэставанне праводзяць у самім Цэнтры гігіены па адрасе вул. Клары Цэткін, 4, у працэдурным кабінеце № 301 на трэцім паверсе.

Вынік будзе гатовы прыкладна праз 20 хвілін. Падчас чакання можна будзе атрымаць кансультацыю па пытаннях прафілактыкі ВІЧ і вірусных гепатытаў, узяць удзел у тэматычнай віктарыне і атрымаць падарунак.

Праўда, час нязручны: кроў на экспрэс-тэст бяруць толькі ў працоўныя дні з 10:00 да 13:00. Тэлефоны для даведак — 8(017) 258−22−68, 200−28−83.

Апошнія навіны