BE RU EN

Беларуска звярнулася да кіроўцаў з Расіі, якія «прывыклі падразаць»

  • 22.04.2026, 20:29

Відэафакт.

Беларуска пад нікам bachinskayanika распавяла ў TikTok пра інцыдэнт, які здарыўся з ёй на праспекце Дзяржынскага ў Мінску. Паводле яе слоў, кіроўца з Расіі «падрэзаў» яе аўтамабіль, парушыўшы правілы дарожнага руху. У пацвярджэнне сваіх слоў яна выклала відэа, заўважыў сайт Charter97.org.

«Я хацела звярнуцца да кіроўцаў з Расіі, якія прывыклі падразаць усіх запар, — кажа яна. — Проста лічу, што ўсе мусяць ім саступаць.

Прабачце, але вы не ў Расіі, вы ў Беларусі. Калі ласка, так не рабіце, бо яшчэ секунда — і здарылася б аварыя. Мала таго, што чалавек мяне падрэзаў, дык ён у адказ на мой сігнал проста затармазіў, маўляў, «вучыў мяне».

Проста я спусцілася з моста, цяпер мне трэба падымацца на мост, і проста з’яўляецца машына і лічыць, што яна павінна праехаць першай».

Апошнія навіны