Наўтбук загаварыў з беларусам, калі той ляжаў на канапе
- 22.04.2026, 13:36
Затым на экране з'явіўся зваротны адлік.
У Мінску ў Першамайскае РУУС звярнуўся 20-гадовы мясцовы жыхар з заявай аб кіберінцыдэнце. Пра гэта паведамляе «Міліцыя Мінска».
Паводле слоў маладога чалавека, знаходзячыся дома, ён раптам пачуў незнаёмы мужчынскі голас, які даносіўся з наўтбука. Спробы перазагрузіць прыладу выніку не далі.
Затым на экране з'явіўся зваротны адлік і папярэджанне пра тое, што наўтбук будзе выведзены з ладу, калі ён не перайдзе па ўказанай спасылцы ў мэсэнджары.
Пасля пераходу яму прапанавалі зарэгістравацца на крыптабіржы і даць доступ да ўліковага запісу. Мінчанін адмовіўся выконваць гэтыя патрабаванні і звярнуўся ў праваахоўныя органы.
Супрацоўнікі падраздзялення па барацьбе з кіберзлачыннасцю ўстанавілі, што раней ён спампаваў пашырэнне для папулярнай анлайн-гульні, разам з якім усталяваў не менш за шэсць шкоднасных праграм. Яны прызначаліся для збору персанальных даных, уключаючы лагіны і паролі.
Акрамя таго, на прыладзе выявілі праграмы для схаванага аддаленага доступу, трансляцыі экрана, кіравання вэб-камерай і мікрафонам, а таксама поўнага кантролю над сістэмай.
У выніку атакі наўтбук коштам каля 5000 рублёў аказаўся цалкам выведзены з ладу і аднаўленню не падлягае.