BE RU EN

Украіна пачала запампоўваць «Дружбу» нафтай

  • 22.04.2026, 13:33

Транзіт чакаецца заўтра.

Украіна аднавіла перакачку нафты па нафтаправодзе «Дружба», а пастаўкі ў Славакію, як чакаецца, могуць быць адноўленыя ўжо 23 красавіка.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на міністра эканомікі Славакіі Дэнісу Сакову у Facebook.

«Паводле інфармацыі «Укртранснафты», сёння раніцай пачалося павышэнне ціску і запаўненне нафтаправода «Дружба» на ўкраінскім баку з боку Беларусі», — напісала яна.

Чакаецца, што перакачка і пастаўкі ў Славакію адновяцца заўтра раніцай, 23 красавіка.

Аднаўленне працы «Дружбы»

Аднаўленне транзіту нафты адбываецца на фоне перамоваў Украіны з ЕС аб прадастаўленні фінансавай дапамогі.

Пытанне паставак нафты разглядаецца як адзін з фактараў, якія ўплываюць на эканамічную стабільнасць і супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі.

Апошнія навіны