BE RU EN

Сабчак вырашыла праўчыць Салаўёва

  • 22.04.2026, 13:49

З дапамогай Следчага камітэта РФ.

Расійская журналістка і тэлевядучая Ксенія Сабчак звярнулася да кіраўніка Следчага камітэта РФ Аляксандра Бастрыкіна з просьбай звярнуць увагу на словы тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва, сказаныя на адрас блогеркі Вікторыі Боні.

Пра гэта піша Дыялог.UA пасля маніторынгу сацсетак. Салаўёў падчас тэлеперадачы «Нядзельны вечар» на расійскім дзяржаўным тэлебачанні зрабіў некалькі выпадаў у бок Вікторыі Боні, якая крытыкуе дзеянні расійскіх уладаў і распавядае праўду пра сітуацыю ў Расіі.

Крамлёўскі прапагандыст таксама паскардзіўся на Боню ў Следчы камітэт і Міністэрства юстыцыі РФ, бо ўгледзеў у яе дзеяннях «руку заходніх спецслужбаў».

Ксенія Сабчак мяркуе, што Следчы камітэт РФ навучыць Салаўёва, «як трэба сябе паводзіць», калі «грамадскае асуджэнне не вучыць яго добрым манерам».

Расійская блогерка Вікторыя Боня, якая ўжо шмат гадоў жыве на Захадзе, у красавіку бягучага года размясціла ў інтэрнэце відэа, у якім распавяла пра праблемы сучаснай Расіі і заявіла, што Крэмль не спрабуе іх вырашаць. Відэа выклікала велізарны рэзананс у Сеціве.

На яго нават звярнулі ўвагу ў Крамлі. Прэс-сакратар расійскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі ведаюць пра відэа Вікторыі Боні і пра закранутыя ў ім праблемы, іх нібыта ўжо вырашаюць.

Што да Салаўёва, дык ён нядаўна трапіў у новы скандал, на гэты раз міжнародны. Ён у эфіры сваёй прапагандысцкай праграмы «Поўны кантакт» на італьянскай мове аблаяў прэм’ер-міністра Італіі Джорджа Мелоні. МЗС РФ пасля гэтага быў вымушаны апраўдвацца перад Рымам.

Апошнія навіны