Венгрыя зняла вэта: ЕС ухваліў €90 мільярдаў крэдыту для Украіны
- 22.04.2026, 14:46
А таксама новы пакет санкцый супраць РФ.
Паслы краін ЕС на пасяджэнні 22 красавіка ўхвалілі выдзяленне Украіне фінансавання ў памеры 90 млрд еўра, а таксама ўзгаднілі 20-ы пакет санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Кіпра, які старшынюе ў ЕС, перадае «Інтэрфакс-Украіна».
Па яго словах, на ўзроўні Камітэта пастаянных прадстаўнікоў былі зацверджаныя апошнія змены ў рэгламент шматгадовай фінансавай палітыкі ЕС, неабходныя для запуску механізму прадастаўлення Украіне крэдыту на названую суму.
Ён адзначыў, што абодва рашэнні — і фінансавая дапамога, і новы пакет санкцый — атрымалі адабрэнне паслоў і цяпер павінны прайсці пісьмовую працэдуру зацвярджэння Саветам ЕС, якая, як чакаецца, завершзіцца 23 красавіка.
Раней працэс блакаваў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, бо для прыняцця патрабавалася адзінгалоссе. Ён настойваў на аднаўленні працы нафтаправоду «Дружба», пашкоджанага ў студзені ў выніку расійскай атакі. Па гэтым маршруце Венгрыя і Славакія атрымлівалі расійскую нафту.