BE RU EN

Стаў вядомы лёс завода, які робіць знакамітыя ў Беларусі сыркі з пандай

  • 22.04.2026, 14:57

У прадпрыемства будзе новы ўласнік.

Полацкі малочны камбінат, які сутыкнуўся з праблемамі, перададуць «Савушкіну прадукту». Новы ўласнік абяцае цалкам перабудаваць прадпрыемства, інвеставаць у яго 70 млн еўра і скончыць працы да канца 2026 года, піша Onlíner.

Па словах гендырэктара холдынгу Аляксандра Саўчыца, завод будуць перабудоўваць: спачатку заменяць старыя камунікацыі, потым усталююць новае абсталяванне. На яго закупку ўжо патрацілі каля 20 млн еўра.

На першым этапе тут плануюць выпускаць тварожныя сыркі — да 40 тон за суткі на пяці лініях. Таксама на новым заводзе будуць працаваць дзве лініі сыпкага тварагу. Усе цэхі і іншыя памяшканні цалкам перабудуюць.

Рэканструкцыю хочуць правесці максімальна хутка.

— Новы цэх мы пабудуем у максімальна сціслыя тэрміны, да Новага года зможам завяршыць поўную рэканструкцыю, — сказаў Аляксандр Саўчыц.

Пры гэтым абяцаюць захаваць супрацоўнікаў, тых, чыя праца апынецца незапатрабаванай праз аўтаматызацыю, перанавучаць пад новыя задачы.

У кампаніі «Савушкін прадукт» сёння працуе больш за 10,5 тыс. чалавек, а сутачная перапрацоўка малака перавышае 5,6 тысячы тон.

Апошнія навіны